Міжнародны дзень роднай мовы


«Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з'явай», - так пачыналася ўсеагульная беларуская дыктоўка, якая традыцыйна праходзіць па ўсёй краіне 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. 

Тэкст «Гімн мове» 3інаіды Дудзюк складаўся са 144 словаў і быў прысвечаны Году міру і стварэння.

Дыктоўка праводзілася Iнстытутам мовазнаўства iмя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Ад нашай установы дыктоўку пісалі студэнты Бабучэнка Н. і Канышка М. (ГТ-11).

Па словах студэнта Канышка Мацвея: «Дыктоўка, прысвечаная дню роднай мовы, праходзіла на добрым узроўні. Трансляцыя была ў добрай якасці. Сам тэкст, сказы і словы паўтаралі некалькі разоў. Дыктоўка была не складаная, напісалі добра. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць пераканацца ў меладычнасцi роднай мовы».

27
27
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter