А што ты ведаеш пра наркотыкі?


1 сакавіка ў інтэрнаце №4 да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй прайшла акцыя "Уся праўда пра наркотыкі".

Мэтай дадзенага мерапрыемства было развянчаць міфы, звязаныя з уздзеяннем наркотыкаў, а таксама дапамагчы студэнтам усвядоміць небяспеку наркаманіі і яе наступствы.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел студэнцкая рада інтэрната №4 і студэнты інтэрната №2. Удзельнікі падзяліліся сваімі думкамі, абмеркавалі мноства міфаў, якія суправаджаюць гэтую тэму.

Пасля гарачых спрэчак і прагляду фільма «Крымінальнае чытво» усе прыйшлі да высновы, што жыццё без наркотыкаў больш прывабнае.

14

18
19

13

А што ты ведаеш пра наркотыкі?

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter