Курсы павышэння кваліфікацыі па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці і мытнага забеспячэння
- Апублікавана 03.04.2023 10:43
З 27 па 31 сакавіка 2023 г. у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па тэматыцы ««Кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю і мытнае забеспячэнне», якія праводзіліся для кіруючых работнікаў і спецыялістаў структурных падраздзяленняў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі.
На занятках былі разгледжаны пытанні рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, асаблівасці здзяйснення мытных аперацый і мытнага кантролю ў дачыненні да перавозімых грузаў, дэкларавання тавараў і транспартных сродкаў, прававога рэгулявання мытнай сферы, парадак перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання праз мытную мяжу ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь.
Па заканчэнні навучання ўсе слухачы паспяхова здалі залік і атрымалі пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
Акрамя вучэбных заняткаў кафедрай «Мытная справа» была арганізавана і культурная праграма. 30 сакавіка 2023 г. загадчык кафедры Шэстак В.М. і дацэнт кафедры Пятроў-Рудакоўскі А.П. адправіліся са слухачамі курсаў у пешаходную прагулку па вуліцах Гомеля і наведалі спектакль «Нябесны ціхаход», пастаўлены Гомельскім абласным драматычным тэатрам.