Пасяджэнне секцыі «Арганізацыя мытнага кантролю» 68 СНТК
- Апублікавана 28.04.2023 09:13
У рамках 68 студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі 11 і 12 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі «Арганізацыя мытнага кантролю».
Дванаццаць студэнтаў групы ГТ-21 падрыхтавалі сем дакладаў па актуальнай тэматыцы
Па выніках пасяджэння секцыі першае месца было прысуджана Дар’і Петуховай і Таццяне Рафалёнак за даклад на тэму «Асаблівасці мытнага кантролю тавараў, што перамяшчаюцца рознымі катэгорыямі замежных асобаў».
Другое месца падзялілі Сяргей Півавар з дакладам «Асаблівасці мытнага кантролю тавараў, што перамяшчаюцца рознымі відамі транспарту» і Аляксандр Райко і Дзяніс Шугаў з дакладам «Парадак дзеяння службовых асобаў мытных органаў пры даглядзе аўтатранспартных сродкаў».
Трэцяе месца занялі Вольга Русакова і Станіслаў Ільеў з дакладам «Досвед і асаблівасці мытнага кантролю пасля выпуску тавараў у замежных краінах».
Віншуем пераможцаў секцыі!!!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter