Пасяджэнне секцыі «Праблемы забеспячэння нацыянальнай бяспекі» 68 СНТК
- Апублікавана 04.05.2023 14:02
У рамках 68 студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі 20 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі «Праблемы забеспячэння нацыянальнай бяспекі».
Трынаццаць студэнтаў груп ГТ-11 і ГТ-41 падрыхтавалі восем дакладаў па актуальнай тэматыцы.
Па выніках пасяджэння секцыі першае месца было прысуджана Дар’і Баравіковай і Аляксандры Зелянковай за даклад на тэму «Ценявая эканоміка як пагроза эканамічнай бяспекі дзяржавы». Другое месца заняла Юлія Шаўцова з дакладам «Знешнія і ўнутраныя пагрозы эканамічнай бяспекі дзяржавы». Трэццяе месца занялі Валерыя Іванова і Матвей Канышка з дакладам «Замежны досвед забеспячэння эканамічнай бяспекі (на прыкладзе Швецыі)».
Віншуем пераможцаў секцыі!!!