Пасяджэнне секцыі «Актуальныя пытанні функцыянавання міжнародных транспартных сістэм» 68 СНТК
- Апублікавана 04.05.2023 14:14
У рамках 68 студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі 18 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі «Актуальныя пытанні функцыянавання міжнародных транспартных сістэм».
Дваццаць адзін студэнт групы ГТ-11 падрыхтаваў дванаццаць дакладаў па актуальнай тэматыцы. Па выніках пасяджэння секцыі першае месца было прысуджана Вадзіму Карпушкіну за даклад на тэму «Будучыня транспарту і ягонай інфраструктуры». Другое месца занялі Аліна Врабіе і Вераніка Дземідовіч з дакладам «Фармаванне сучасных транспартных сістэм: гісторыя, прычыны і перадумовы». Трэццяе месца падзялілі Валерыя Круцікава і Маргарыта Купцова з дакладам «Роля грузавых тэрміналаў у забеспячэнні грузапатокаў па транспартных калідорах» ды Аліна Брэль і Анастасія Бабучэнка з дакладам «Развіццё лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і прагнозы ейнага развіцця ў сярэднетэрміновым развіцці».
Віншуем пераможцаў секцыі!!!