За чыстую Беларусь!
- Апублікавана 01.07.2023 08:29
Напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь студэнт механічнага факультэта Шкараедаў Дзмітрый прыняў удзел у акцыі "За чыстую Беларусь" у Мінску.
Любоў да сваёй краіны і свайго атачэння - гэта ключавы фактар моладзі! Менавіта з такой матывацыяй Зміцер сустрэўся з іншымі актывістамі Мінска ў мэтах удзелу ў акцыі па акультурванні тэрыторыі «За чыстую Беларусь». Дзмітрый правёў час у задавальненне, робячы сваю родную краіну лепшай.
Месцам уборкі стала прылеглая да Студэнцкай вёскі лясная тэрыторыя. Арганізатарамі выступілі Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі, а таксама Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр.
Спадзяемся, што акцыя працягне сваё існаванне і будзе праведзена ў многіх гарадах нашай цудоўнай краіны!
Праводзіце час з карысцю і ўсмешкай!
Дзмітрый Шкараедаў
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter