Дзякуй за свабоду, ветэраны
- Апублікавана 04.07.2023 14:52
3 ліпеня - гэта найважнейшая дата ў гісторыі станаўлення Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці - гэта сімвал нацыянальнага гонару, адзінства і мужнасці беларускага народа. Гэтае значнае свята аб'ядноўвае розныя пакаленні і нагадвае нам пра каштоўнасць мірнага часу, нацыянальнага гонару, адзінства і адвагі беларусаў. Няхай у гэты святочны дзень кожнага напаўняе гонар за Беларусь і людзей, якія сваёй працай уносяць штодзённы ўклад у яе дастойную будучыню! Няхай наша краіна квітнее і над ёй заўсёды будзе мірнае неба!
У гонар свята валанцёры атрада Арыенцір наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Патапенку Васіля Данілавіча, Дзівакаву Валянціну Сяргееўну, Лявонаву Людмілу Міхайлаўну, Судакаву Марыю Трафімаўна і павіншавалі іх з надыходзячым святам, Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Без перамогі ў гэтай вайне не было б нашай краіны, а перамога кавалася якраз нашымі ветэранамі. Кожны з іх набліжаў дзень нашай Перамогі.
Патапенка В. Д. быў падчас вайны сувязістам, ваяваў пад Варонежам, удзельнічаў у бітве за Каўказ, вызваляў Крым, Украіну і Польшчу ад фашыстаў. Студэнтам ён расказаў шмат гісторый пра свой баявы шлях.
Лявонава Л. М. перажыла блакаду Ленінграда, Дзівакова В.С. і Судакова М. Т. падчас вайны былі вязнямі нямецкіх канцлагераў, яны распавялі валанцёрам пра тыя жахі, што яны перажылі ў гэты перыяд. Гэтыя апавяданні зрабілі вялікае ўражанне на валанцёраў.
У сваіх віншаваннях валанцёры падзякавалі ветэранам за мірнае і чыстае неба над нашай краінай, пажадалі ім здароўя і ўручылі віншавальныя паштоўкі і падарункі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter