Нашы на турзлёце «СЯБРОЎСТВА»
- Апублікавана 28.06.2023 12:02
Як гэта было? Тры дні насычанай праграмы - спорт, творчасць, валанцёрства, актыўны адпачынак і многае іншае - Міжнародны турзлёт «СЯБРОЎСТВА» 2023 сабраў маладых людзей Беларусі і Расіі ў турыстычным лагеры.
На турзлёце наш універсітэт прадстаўляла каманда БРСМ і культарганізатараў Студэнцкага клуба БелДУТ.
26 чэрвеня першы дзень пачаўся з актыўнай "Народнай зарадкі", спартыўных спаборніцтваў па валейболе, футболе, дартсе, перацягванні каната.
Пасля ўпартай барацьбы каманды чакаў адкрыты дыялог з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Даўгала Ірынай Віктараўнай.
Завяршэннем вечарыны стала ўрачыстае адкрыццё лагера "Дружба" і конкурс "Міс і Містэр Дружба", пераможцамі якога сталі нашы студэнты Плеская Таццяна і Аўсяннікаў Уладзімір!
Другі дзень запомніўся насычанай праграмай у г.Гомелі: шэсце дружалюбных краін, інтэрактыўныя пляцоўкі, адкрыты дыялог з Губернатарам Гомельскай вобласці і Мікалаем Валуевым!
Пасля эмацыйнага дня ўсіх чакала смачная вячэра ля вогнішча і неверагодная атмасфера!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter