З Днём нараджэння, Гомель!
- Апублікавана 17.09.2023 00:10
Свой 881-ы дзень нараджэння Гомель пачаў урачыстым мітынгам ля Вечнага агню.
Ад імя ўсяго калектыву БелДУТа кіраўнікі ўніверсітэта ўсклалі кветкі да помніка Невядомаму салдату, мемарыяльных пліт з імёнамі герояў, якія вызвалілі наш горад ад фашызму.
А на набярэжнай ракі Сож адбылося ўрачыстае адкрыццё свята і канцэрт, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі, супрацоўнікі і студэнты БелДУТа.
Студэнты БелДУТа і ГДУ ім. Ф. Скарыны (пад кіраўніцтвам Ганны Забелы) прынялі ўдзел у канцэрце на ўрачыстым адкрыцці святочнага Дня з удзелам народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, якому сёння прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Гомеля.
Нязменную цікавасць у жыхароў і гасцей горада выклікаюць выставы макетаў і дыпломных праектаў факультэта ПГБ і экспанатаў навучэнцаў Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТа.
Кульмінацыяй святочнага дня стала грандыёзнае шоу на Цэнтральным стадыёне горада з удзелам зорак беларускай і сусветнай эстрады.
У шоу прымалі ўдзел студэнты БелДУТа і ўдзельнікі народнага ансамбля танца «Палескія зоры».
З Днём нараджэння, любімы Гомель!
Фото Елены Белоус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter