Паседжанне Савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці
- Апублікавана 26.09.2023 16:49
26 верасня 2023 года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту адбылося чарговае паседжанне Савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці.
У рабоце Савета прымалі ўдзел Старшыня Савета рэктараў – рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» Ю.І. Кулажанка, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў А. С. Макараў, рэктары і першыя прарэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці.
Галоўнай тэмай на паседжанні стаў вопыт БІСІ і спецыфіка аналітычнай працы ў развіцці сістэмы адукацыі.
Алег Сяргеевіч Макараў пазначыў задачай перспектыву стварэння рэспубліканскай сеткі маладых аналітыкаў, з якімі можна будзе будаваць аналітычную будучыню Беларусі. Пошук і падрыхтоўка таленавітых маладых людзей – першы этап праекта.
Удзельнікі паседжання азнаёміліся з дзейнасцю галіновых лабараторый БелДУТа, выставай навуковых дасягненняў.
Алег Сяргеевіч Макараў даў высокую ацэнку навукова-тэхнічным распрацоўкам універсітэта транспарту.
Фото Елены Белоус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter