На XVII Гомельскім эканамічным форуме
- Апублікавана 27.09.2023 10:19
21-23 верасня 2023 года на базе «Тэхнапарка «Карал» у межах XVII Гомельскага эканамічнага форуму праходзіла выстава навукова-тэхнічных дасягненняў, на якой былі прадстаўлены экспанаты больш за 30 прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскай вобласці.
21 верасня ў адкрыцці і працы выставы прынялі ўдзел рэктар універсітэта Кулажанка Ю. І. і першы прарэктар Самадум Ю. Г.
Універсітэт прадстаўляў на выставе чатыры навукова-тэхнічных праекта:
- «Аўтаматызаваная сістэма распрацоўкі энергаэфектыўных графікаў руху цягнікоў» (НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам», кіраўнік распрацоўкі Ерафееў А. А.);
- «Хуткаўзведзеныя масты і пераправы» (ваенна-транспартны факультэт, кіраўнік распрацоўкі Паддубны А. А.);
- «Аптымізацыя тэхналагічных працэсаў аўтамабільнага транспарту і дарожнага руху» (кафедра «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам», кіраўнік распрацоўкі Аземша С. А.);
- «Комплекс паслуг па выпрабаваннях чыгуначнага рухомага саставу і яго састаўных частак» (Выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту, кіраўнік распрацоўкі Камісараў В.В.).
Экспанаты, прадстаўленыя спецыялістамі універсітэта ў межах названых праектаў, выклікалі вялікую цікавасць наведвальнікаў і ўдзельнікаў выставы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter