Заўзеем за сваіх!
- Апублікавана 17.10.2023 08:35
У спарткомплексе «Лакаматыў» 14 кастрычніка 2023 года ў 19.30 у матчы пятага тура XXXV чэмпіянату Беларусі па міні-футболе вышэйшай лігі сезона 2023/24 мытная каманда «Меркурый-ДМК» згуляла ў горадзе Гомелі з мясцовай камандай «БЧ».
У няпростай гульні з адной з наймацнейшых каманд беларускага міні-футбола, «Меркурый-ДМК» уступіў гомельскай камандзе «БЧ» з лікам 2:8. Пры гэтым, «Меркурый-ДМК» працягвае знаходзіцца ў вышэйшай частцы турнірнай табліцы чэмпіянату, займаючы 5 месца.
Не засталася ў баку ад значнага спартыўнага мерапрыемства кафедра «Мытная справа». Студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам дацэнта А.П. Пятрова-Рудакоўскага прыбылі ў спарткомплекс, каб падтрымаць каманду мытнікаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter