Юбілейным датам прысвячаецца. «Помню, помню праз гады»
- Апублікавана 21.12.2023 15:44
20 снежня 2023 года адбылося мерапрыемства «Помню, помню праз гады», прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
«Палеская ластаўка» - так часта называлі паэтэсу, бо беларуская паэтка, як тая ластаўка, назаўсёды заручаная з родным краем. Яе паэзія дае сілу, моц духу і дзеліцца дарам любові. Яна ўмела любіць: літаратуру і кожнага асобнага чалавека, Радзіму і чалавецтва, таму яе творы так блізкі нам. Хто не ведае яе вершаў «Ты пакліч мяне. Пазаві…», «Хвіліны пройдуць дарагія», «Еду ў госці да бабулі» і інш.
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце online і было арганізавана ст.выкладчыкам кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Курловіч В.В.
У ім прынялі ўдзел студэнты УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» 1 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права».
Студэнты гр. ГІ-21 факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій БелДУТ падрыхтавалі прэзентацыі, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху паэтэсы, былі праведзены разнастайныя конкурсы і віктарыны.
Госці прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання. Вясёлы настрой мерапрыемству прыдала песня «Мая Радзіма» ў выкананні студэнткі факультэта ПГБ Грышчук Ксеніі (гр. ПА-22).
Мерапрыемства было насычана атмасферай узнесласці, сяброўства, даверу, узаемаразумення.
Фотаздымкі Алены Белавус
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter