Беларусь уступіла ў электаральную кампанію
- Апублікавана 04.01.2024 10:07
Беларусь уступіла ў электаральную кампанію - 2024!
У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 г. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў.
Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Партыі, працоўныя калектывы праводзяць з'езды, сходы і канферэнцыі па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў. Працуюць ініцыятыўныя групы, ідзе збор подпісаў.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 367
Каляндарны план выбарчай кампаніі
Тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі будуць прымаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты да 15 студзеня ўключна.
Інфармацыя акруговых выбарчых камісій Чыгуначнага раёна г. Гомеля
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter