Зорачкі не толькі на пагонах


26 снежня 2023 года ва ўніверсітэце адбылася IX вузаўская Алімпіяда для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» III–IV курсаў «Зорачкі не толькі на пагонах».

7

«Зорачкі не толькі на пагонах» – назва алімпіяды, якую прыдумалі дзевяць гадоў таму студэнты – першыя яе арганізатары, для таго, каб падкрэсліць шматграннасць асобы студэнта спецыяльнасці «Мытная справа», сёння стала дэвізам для ўсіх: выпускнікоў, студэнтаў і выкладчыкаў!

Мэтай правядзення Алімпіяды з’яўляецца ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый, фармаванне аналітычных навыкаў, здольнасці самастойна і прафесійна прымаць рашэнні, крытычна думаць, працаваць у калектыве; развіццё асобы і яе творчых здольнасцяў.

Адказнымі за арганізацыю алімпіяды з’яўляліся выкладчыкі кафедры «Мытная справа» і студэнты групы ГЭ-33 (ГТ-31) спецыяльнасці «Мытная справа».

5

0

Алімпіяда праводзілася ў выглядзе спаборніцтва студэнтаў у камандным першынстве і ў гэтым годзе складалася з 5 этапаў.

  1. Дзейнасць у сферы мытнай справы
  2. Гісторыя мытнай справы.
  3. Асновы эканамічнай бяспекі.
  4. Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы.
  5. Замежная мова.

У спаборніцтве ўзялі ўдзел 4 каманды студэнтаў 4 курса. Сёлета ўдзельнікам было прапанавана ўзяць удзел у гераічным батле з мафіяй.

3

4

6

8

10

Прызёры каманднага першынства вызначаліся шляхам складання агульнай колькасці балаў за кожнае выкананае заданне.

Першае месца заваявала каманда «Сям’я Кустомс» у складзе капітана каманды – Булка Дыяны і членаў: Акуленка Ксеніі, Удодава Паўла, Церашкова Андрэя, Князевай Ксеніі, Усцюжынай Анастасіі і Смаляковай Кацярыны.

9

2

Для выкладчыкаў і запрошаных гасцей (студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Мытная справа») былі падрыхтаваны загадкі ў вершаванай форме, дзе па апісанні трэба было адгадаць канкрэтную асобу: студэнта або выкладчыка.

Дзякуем усім удзельнікам Алімпіяды і жадаем поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці!

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter