Чаму ад кожнага з нас залежыць будучыня краіны?
- Апублікавана 02.02.2024 17:27
Напярэдадні Адзінага дня галасавання адбылася сустрэча старшыні па БелДУТ РГА «Белая Русь» Пішчыка Уладзіслава Генадзьевіча, намесніка старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Марыі Андрэеўны Юрковай са студэнтамі выпускных курсаў нашага ўніверсітэта.
У ходзе дыялогу былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Чаму важна прыйсці і зрабіць свой выбар?
- Чаму ад кожнага з нас залежыць будучыня краіны?
- У чым розніца Адзінага дня галасавання ад папярэдніх выбараў дэпутатаў?
Пасля цікавых зносін студэнтам была прадэманстравана віктарына, створаная прэс-службай БелДУТ.
Кульмінацыйнай часткай сустрэчы стала гульня «Скажы інакш», у якой студэнтам неабходна было растлумачыць сваім аднагодкам палітычныя тэрміны выкарыстоўваючы, напрыклад, сінонімы, антонімы і падказкі так, каб члены каманды змаглі адгадаць як мага больш слоў перш чым скончыцца час.
Уладзіслаў Пішчык
Фота: Захара Паціеўца
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter