Выконваем гімн разам
- Апублікавана 15.03.2024 09:04
Традыцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту выконваць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь у знакавыя дні працягваецца!
Сёння, 15 сакавіка 2024 года, беларускі народ адзначае 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Першы прарэктар БелДУТ Юрый Генадзевіч Самадум павіншаваў калег са святам.
- Асноўны Закон краіны - закон, які вызначае не толькі ўнутраную, але і знешнюю стратэгію дзяржавы. У новай рэдакцыі Канстытуцыі чырвоным радком праходзіць канцэпцыя мірнага парадку. І мы, выконваючы ў гэты святочны дзень Дзяржаўны гімн усе разам, падкрэсліваем наша адзінства, якое неабходна для рэалізацыі тых задач, якія забяспечаць асновы міру і грамадзянскай згоды, нашага дабрабыту і росквіту. Кожны на сваім працоўным месцы можа і павінен рабіць усё, што ад яго залежыць, для дасягнення агульных мэтаў, - даў пажаданне перад новым працоўным днём Юрый Генадзьевіч.
Фота Алены Белавус