Эстафета ад старэйшых да малодшых


Дзве сястры Яна і Анастасія Каляда ў 2023 годзе з адзнакай скончылі вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту па спецыяльнасці «Мытная справа».

28

Пасля заканчэння ўніверсітэта шляхі двайнятак часова разышліся. Яна, перш чым паступіць у магістратуру для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі, вырашыла атрымаць практычны досвед працы і адправілася на адпрацоўку па размеркаванні ў Брэсцкую мытню. Анастасія ж, наадварот вырашыла спачатку ўмацаваць тэарэтычную падрыхтоўку і адразу ж паступіла на дзённую форму навучання ў магістратуру, пасля заканчэння якой прыступіць да нясення службы ў мытных органах.

Атрымаўшы свой першы адпачынак, Яна Каляда, перш за ўсё, прыбыла ў родны ўніверсітэт, для таго, каб распавесці аб сваёй працы студэнтам малодшых курсаў. Да яе далучылася Анастасія, каб падзяліцца інфармацыяй пра асаблівасці навучання ў магістратуры.

Так, 12 сакавіка 2024 года была арганізавана сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» з інспектарам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста «Варшаўскі мост» пункта пропуску «Брэст» Брэсцкай мытні Каледа Янай Паўлаўнай і спецыялістам аддзела міжнародных сувязяў, магістрантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Каледа Анастасіяй Паўлаўнай.

Падчас сустрэчы Яна Паўлаўна падзялілася сваім досведам працы на адным з самых адказных мытных пастоў рэспублікі, распавяла якія напрамкі прафесійнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі службовай асобы мытных органаў маюць вялікае значэнне пры нясенні службы. Таксама яна адзначыла тыя аспекты, якім неабходна надаць асаблівую ўвагу студэнтам пры засваенні спецыяльных вучэбных дысцыплін.

У сваю чаргу Анастасія Паўлаўна распавяла аб значнасці навуковай падрыхтоўкі, публікацыйнай актыўнасці, развіцці творчага мыслення, што вельмі важна не толькі для паспяховага напісання і абароны магістарскай дысертацыі, але і для далейшай службы ў мытных органах у якасці запатрабаванага прафесіянала высокага ўзроўню.

27

Кафедра «Мытная справа» дзякуе сваім выпускніцам за прафесійную матывацыю малодшых курсаў і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

25

25

А.П. Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter