Тыдзень псіхалогіі ў БелДУТ
- Апублікавана 24.03.2024 17:32
18 – 21 красавіка 2024 года ў БелДУТ быў праведзены Тыдзень псіхалогіі, які быў прымеркаваны да Міжнароднага Дня барацьбы з дэпрэсіяй.
Мерапрыемства было арганізавана педагогамі-псіхолагамі: Краўцовай Н. М. і Ярац В. А. У мерапрыемстве прымалі ўдзел студэнты 4 курса факультэта «Псіхалогіі і педагогікі» ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны.
На тыдні можна было прайсці псіхалагічную экспрэс-дыягностыку (у тым ліку тэст, які выяўляе ўзровень дэпрэсіі), паўдзельнічаць у акцыі «Як спраўляцца з дрэнным настроем?», атрымаць раздатачны матэрыял «Як папярэдзіць развіццё дэпрэсіі», «Як палепшыць настрой?», атрымаць кансультацыю псіхолага і інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца з псіхалагічнымі праблемамі.
У БелДУТ кансультацыю педагогаў - псіхолагаў можна атрымаць у каб. 458 (Аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю), інтэрнат № 2 (комната 208) ці запісацца на кансультацыю (гэта бясплатна і канфідэнцыйна).
Службы экстранай псіхалагічнай дапамогі Гомельскай вобласці:
- «Тэлефон даверу» для аказання экстранай псіхалагічнай дапамогі па Гомельскай вобласці: 8(0232) 37 91 91 (по буднях с 8.00 до 24.00, бясплатна, ананімна);
- «Тэлефон даверу» ўстановы «Гомельская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца»: 8(232) 31 51 61 (кругласутачна бясплатна, ананімна);
- «Тэлефон даверу» Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей: 170 (кругласутачна бясплатна, ананімна).
Важна ведаць, што ад дэпрэсіі могуць пакутаваць людзі ўсіх узростаў, усіх катэгорый насельніцтва. Дэпрэсія негатыўна адбіваецца на здольнасці чалавека вырашаць нават самыя простыя паўсядзённыя задачы і часам можа мець катастрафічныя наступствы для ўзаемаадносін чалавека з блізкімі і сябрамі.
Педагог-псіхолаг Вольга Ярац
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter