Новы навучальны дапаможнік напярэдадні прыняцця новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь


У бліжэйшыя тыдні чакаецца прыняцце новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У абноўленым дакуменце будуць актуалізаваны рызыкі, выклікі і пагрозы, якія аказваюць сваё шкоднаснае ўздзеянне на ўсе сферы нацыянальнай бяспекі, у тым ліку – на эканамічную бяспеку.

Глабалізацыя і празмерная адкрытасць эканомікі малой дзяржавы шматкроць ўзмацняе дзеянне дэструктыўных фактараў, якія найбольш яскрава выяўляюцца праз абмежаванні магчымасці ажыццяўлення дзяржавай сваёй знешнеэканамічнай дзейнасці. Сёння інструментам такога ўздзеяння сталі, апрача іншага, эканамічныя санкцыі, якія прымаюцца як асобнымі дзяржавамі, так і групамі дзяржаў або іх аб’яднаннямі супраць іншых краін. У цяперашні час у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, ключавых галінаў ейнай нацыянальнай эканомікі, у прыватнасці – вядучых прадпрыемстваў прамысловасці, выкарыстоўваецца гэты інструмент. У кантэксце падрыхтоўкі глабальнага перадзелу сфер эканамічнага ўплыву ў свеце наступствы рэалізацыі гэтакіх пагроз для Беларусі і для магчымасці захавання яе эканамічнага і палітычнага суверэнітэту могуць мець неспрыяльны характар пры адсутнасці належных мер процідзеяння ім. Менавіта таму знешнеэканамічную бяспеку ў цяперашні час з усімі падставамі можна прызнаць найбольш уразлівым складнікам эканамічнай бяспекі.

Актуальным напрамкам вырашэння гэтых праблем прысвечаны новы навучальны дапаможнік «Знешнеэканамічная бяспека дзяржавы» з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваны кандыдатам эканамічных навук, дацэнтам кафедры «Мытная справа» А.П. Пятровым-Рудакоўскім.

2

Дапаможнік прызначаны для магістрантаў спецыяльнасці «Эканоміка», прафілізацыі «Знешнеэканамічная дзейнасць».

Таксама ён можа быць карысным для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» пры вывучэнні дысцыплінаў «Асновы эканамічнай бяспекі» і «Нацыянальная бяспека», аспірантаў, выкладчыкаў, практычных работнікаў.

Прэзентацыя кнігі адбылася 16 красавіка 2024 г. у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел калегі Антона Пятровіча, студэнты і магістранты.

7 1
12
7 1
7 1
7 1
12
7 1

10

1

Редактор интернет-ресурса
Татьяна Модина

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter