Віншуем пераможцаў алімпіяды па мытнай справе!
- Апублікавана 20.04.2024 14:03
На базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта 17 красавіка 2024 года адбылася рэспубліканская студэнцкая алімпіяда для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.
Ад кожнага ўніверсітэта для ўдзелу ў алімпіядзе было запрошана 5 студэнтаў. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту прадставілі: Кацярына Ганчарова, Уладзіслаў Прохараў, Дар’я Петухова, Аляксей Юзенкоў.
Членам журы алімпіяды з’яўляўся дацэнт кафедры «Мытная справа» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Антон Пятровіч Пятроў-Рудакоўскі.
Алімпіяда праводзілася ў індывідуальнай пісьмовай форме. Удзельнікам спаборніцтва трэба было рашыць задачу па вызначэнні мытных плацяжоў, прымяненню нормаў адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, вызначэнні кода ТН ЗЭД тавараў, якія перамяшчаюцца праз мяжу.
Па выніках Алімпіяды першае месца было прысуджана Кацярыне Ганчаровай, другое – Уладзіславу Прохараву, трэцяе – Аляксандру Нікіціну.
Пераможцы, а таксама ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі.
Кафедра «Мытная справа» аб’яўляе падзяку ўсім удзельнікам алімпіяды за годнае прадстаўленне ўніверсітэта і за атрыманыя прызавыя месцы!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter