Лепшыя лектары працуюць у БелДУТ!


11 чэрвеня 2024 года Праўленнем Гомельскай гарадской арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Знание» праведзены заключны этап гарадскога конкурсу «Лепшы лектар горада Гомеля», прымеркаваны да 25-годдзя ўтварэння Гомельскай гарадской аргструктуры РДГА «Беларускага таварыства «Знание».

Высокакваліфікаванае журы ацэньвала 7 выступленняў, прысвечаных адзінай тэматыцы: «80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

13

 

Першым лектарскае майстэрства прадставіў КАНСТАНЦІНАЎ Андрэй Вячаслававіч (навуковы супрацоўнік аддзела генетыкі, селекцыі і біятэхналогій ДНУ «Інстытут лесу НАН РБ»). Ён падрыхтаваў лекцыю, прысвечаную апісанню памятных месцаў Гомеля, якія сталі маўклівымі сведкамі жахаў вайны.

Далей ГРЫБАНАЎ Яўген Дзмітрыевіч (старшы выкладчык кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Гомельскі філіял «Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО») распавёў аб мемарыяльных комплексах Гомельшчыны, іх гісторыі і ролі ў выхаванні моладзі.

МАСКАЛЕНКА Надзея Васільеўна (навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагеннапарушаных лясных зямель) прачытала лекцыю аб гераічным подзвігу жанчын на вайне.

Пераможцы размеркаваліся наступным чынам.

Трэцяе месца заняў КІСЯЛЁЎ Мікалай Мікалаевіч (начальнік інспекцыі Гомельэнергагазнагляду) з лекцыяй-экспазіцыяй рыштунку салдат РККА ў перыяд 1941-1945 гг. Ён прадставіў найцікавыя экспанаты: каскі, пляшкі, сапёрныя лапаткі і іншыя элементы абмундзіравання чырвонаармейцаў, і распавёў пра гісторыю іх узнікнення і дапрацоўкі ў сувязі з патрабаваннямі ваенных нягод.

Другое месца падзялілі два ўдзельнікі: КОРНЕЎ Сяргей Паўлавіч (кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні УА «Сярэдняя школа № 11 г. Гомеля») з лекцыяй на тэму «Гомельскі полк народнага апалчэння» і ТЫКУН Станіслаў Ігаравіч (асістэнт кафедры гісторыі Беларусі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны»), які прысвяціў свой выступ этапам аднаўлення горада Камарын у першы год пасля вызвалення.

Першае месца ў прадстаўніка БелДУТ - ЗВЕЗДКІНА Мікалая Міхайлавіча (падпалкоўнік, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі ваенна-транспартнага факультэта).

У сваім эмацыйна насычаным выступе Мікалай Міхайлавіч закрануў актуальную праблематыку супрацьстаяння дэструктыўнага ўздзеяння ва ўмовах ментальных войнаў, якія адбываюцца ў сучасным свеце. Асноўны ўпор у выступленні быў зроблены на неабходнасць кансалідацыі беларускага грамадства і патрыятычным выхаванні маладога пакалення, як эфектыўнай форме абароны ва ўмовах выклікаў сучаснасці.

14

15

Яскравасці матэрыялу дадала візуальная карцінка прадстаўлення кагнітыўнай зброі, якая выкарыстоўваецца ў войнах сучаснасці. Не менш цікавы прыёмы лектара па ўключэнню і апусканню слухачоў у змест лекцыі. Членамі журы адзначана метадычна пісьменная пабудова і напаўненне лекцыі, што паслужыла асновай аднагалоснай падтрымкі нашага лектара.

12

Віншуем Мікалая Міхайлавіча з заслужанай перамогай і жадаем поспеху ў развіцці свайго лектарскага майстэрства!

16

Старшыня першаснай арганізацыі
ГГАС РДГА «БТ «Знание»
Шатроў С. Л.

Фота ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ
і ўдзельнікаў конкурсу

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter