Віншуем магістранта кафедры Анастасію Каляду з паспяховай абаронай магістарскай дысертацыі
- Апублікавана 27.06.2024 10:13
26 чэрвеня 2024 года адбылася абарона магістарскай дысертацыі магістранткі кафедры «Мытная справа», спецыяліста аддзела міжнародных сувязяў універсітета Каляда Анастасіі Паўлаўны на тэму «Развіццё знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь ва ўмовах рэжыму санкцый».
У сваей працы Анастасія Паўлаўна вывучыла бягучыя пагрозы знешнеэканамічнай бяспекі, звязаныя з гандлёвымі абмежаваннямі, якія ужываюцца замежнымі дзяржавамі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, ацаніла іх патэнцыйную небяспеку і прапанавала шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у знешнім гандлі дзяржавы ў сувязі з дзеяннем абмежавальных санкцый. Праца была ацэненая вышэйшым балам.
У бліжэйшыя тыдні выпускніца магістратуры Каляда А.П приступіць да нясення службы ў Гомельскай мытні.
Кафедра «Мытная справа» віншуе Анастасію з паспяховай абаронай магістарскай дысертацыі і жадае паспяховай кар'еры ў мытных органах і поспехаў у навуковай дзейнасці.
Кафедра «Мытная справа»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter