Стратэгічная сесія па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці
- Апублікавана 28.06.2024 10:05
У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця» 27 чэрвеня 2024 года на базе тэхнапарка «Карал» адбылася стратэгічная сесія «Майстэрня будучыні» па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці.
Удзельнікамі сталі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, ПРААН, навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, грамадскіх арганізацый і ўстановаў адукацыі. https://newsgomel.by/news/society/masterskaya-budushchego-v-gomele-proshla-strategicheskaya-sessiya-po-ustoychivomu-razvitiyu_174736.html
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту прадстаўлялі загадчык навукова-даследчай лабараторыі «Кіраванне перавозачным працэсам» Уладзімір Казлоў і дацэнт кафедры «Мытная справа» Антон Пятроў-Рудакоўскі.
У ходзе сесіі шляхам калектыўнай генерацыі ідэй былі вызначаны і сфармуляваны прыярытэты і напрамкі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці да 2040 года.
Нягледзячы на тое, што на сесіі сабраліся прадстаўнікі розных галінаў дзейнасці, якія мелі сваё ўяўленне аб напрамках развіцця рэгіёну, стратэгічнае разуменне перспектыў было адзіным: гэта лічбавая трансфармацыя, зялёная эканоміка, стварэнне перадумоваў для развіцця чалавечага патэнцыялу.
Нягледзячы на складанасць пастаўленых перад удзельнікамі сесіі задач, іх можна лічыць у поўнай меры вырашанымі. Пры гэтым сама сесія была арганізавана на вышэйшым узроўні, час працы праляцеў хутка і незаўважна.
Ад імя ўніверсітэта дзякуем за запрашэнне на гэта важнае і адказнае мерапрыемства і за яго якасную арганізацыю!
Антон Пятроў-Рудакоўскі
Фота Антона Пятрова-Рудакоўскага
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter