Віншуем з прысваеннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук


Рэктарат, дэканат факультэта навучання замежных грамадзян, кафедра «Славянскія і рамана-германскія мовы» віншуе выкладчыка кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» Батурыну Алену Львоўну з прысваеннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук!

4 верасня 2024 года па выніках экспертызы ў прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь зацверджана рашэнне Савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.

11

Алена Львоўна абараняла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.01 - Беларуская літаратура на тэму «Станаўленне рамантычных прынцыпаў у беларускай літаратуры XIX стагоддзя і традыцыі нямецкага рамантызму». Дысертацыйные даследаванне выканана пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара, заг. кафедрай беларускай літаратуры ГДУ ім. Ф. Скарыны Штэйнера Івана Фёдаравіча.

13

Жадаем Алене Львоўне радасці творчага пошуку і новых дасягненняў!

Кафедра «Славянскія і рамана-германскія мовы»

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter