Дзень ведаў 2024 у БелДУТ
- Апублікавана 02.09.2024 16:58
Дзень 2 верасня выдаўся сонечным і яркім, па-сапраўднаму святочным.
Студэнты першага курса разам з дэканамі, куратарамі навучальных груп, цьютарамі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый універсітэта сабраліся ва ўнутраным двары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту на сваё самае першае ў гэтым новым для іх месцы свята – Дзень ведаў.
Павіншаваць, пажадаць добрага шляху ў свет вышэйшай адукацыі традыцыйна прыйшлі кіраўнікі і ганаровыя госці БелДУТ, сярод якіх:
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выпускнік нашага ўніверсітэта Канапацкі Аляксандр Мікалаевіч.
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Уткін Віталь Юр’евіч.
- начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выпускнік нашага ўніверсітэта Ярашэвіч Сяргей Валянцінавіч.
Ганаровае права узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўлена курсанту першага курса ваенна-транспартнага факультэта, радавому Хадзькову Станіславу.
Сцяг узняты пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, доктар фізіка-матэматычных навук Кулажанка Юрый Іванавіч запэўніў першакурснікаў, што ў нашым універсітэце яны заўсёды атрымаюць усебаковую падтрымку падчас вучобы. Пажадаў, каб іхні шлях супадаў з надзеямі, якія ўскладае на іх дзяржава. У Год якасці мы ўсе павінны старацца.
З гэтым наказам рэктар БелдДУТ ўручыў Сімвалічны Ключ ведаў студэнту першага курса электратэхнічнага факультэта Бухаўцу Максіму.
Традыцыйна на нашым свяце прысутнічае кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Дубіна Сяргей Станіслававіч, павіншаваўшы ўсіх прысутных са святам, уручыў сімвалічны Студэнцкі Білет студэнту першага курса будаўнічага факультэта Храпакову Арцёму.
Сімвалічную Заліковую кніжку ўручыў студэнту першага курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогіі Кізееву Мікіту намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Бараноўскі Андрэй Анатольевіч.
Наша сіла – у адзінстве ўсіх пакаленняў выпускнікоў. А гэта абсалютна для ўсіх – цёплыя ўспаміны, звязаныя не толькі з навучальным працэсам, але і з яркімі момантамі студэнцкага жыцця: вясёлага, шчаслівага, напоўненага радасцю адкрыццяў і незабыўных сустрэч.
Выпускнік нашага ўніверсітэта, старшыня Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў Алексіна Алена Іванаўна пажадала першакурснікам смела пісаць новую, асаблівую гісторыю нашага БелДУТ, быць гнуткімі, ініцыятыўнымі, станавіцца пісьменнымі і кваліфікаванымі, якімі і павінны быць спецыялісты, кіраўнікі, , гатовыя жыць і працаваць у сваёй краіне і на яе карысць.
Яна ўручыла сімвалічны прафсаюзны білет Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый студэнту першага курса факультэта кіравання працэсамі перавозак Шкандратаву Іллі.
Члены моладзевага савета пры Гомельскім гарадскім савеце дэпутатаў атрымалі падзякі Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў з рук Алены Іванаўны.
Выпускнік БелДУТ, намеснік начальніка нашага галоўнага заказчыка кадраў, флагмана транспартнай індустрыі – Беларускай чыгункі Стоцкі Пётр Васільевіч цёпла павіншаваў маладых людзей, якія выбралі правільную дарогу ў сваім жыцці, і пажадаў ім не збочыць з яе, быць мэтанакіраванымі і настойлівымі.
Першы прарэктар, кандыдат тэхнічных навук, выпускнік нашага ўніверсітэта Самадум Юрый Генадзьевіч ўручыў сімвалічны Ваенны білет курсанту першага курса ваенна-транспартнага факультэта, радавому Круку Міхаілу.
Начальнік аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі Гомельскай мытні, саветнік мытнай службы другога рангу Юрцова Святлана Леанідаўна выказала словы глыбокай упэўненасці ў плённым супрацоўніцтве з нашым універсітэтам у падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў для мытных органаў краіны.
Прарэктар па навуковай рабоце, доктар тэхнічных навук, выпускнік нашага ўніверсітэта Ерафееў Аляксандр Аляксандравіч ўручыў сімвалічны Білет магістранта магістранту першага курса Буднікавай Дар’і.
Узнагароды лепшым студэнтам са словамі віншаванняў уручыў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ « Гомельскі ДБК» Фалейчык Уладзімір Уладзіміравіч.
З рук Уладзіміра Уладзіміравіча студэнт першага курса факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Станіславаў Руслан атрымаў сімвалічную Будатрадаўскую сімволіку.
Урачыстае абяцанне студэнтаў БелДУТ ад імя ўсіх першакурснікаў дала студэнтка першага курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» Варанчук Аляксандра.
З наказам да маладых людзей звярнуўся выконаўца абавязкаў намесніка Нікольскага мужчынскага манастыра ў г. Гомелі ігумен Феадарыт (Залатароў).
Чашу Ведаў – сімвал усёпераможнай навукі, сімвал таго, што толькі людзі, узбагачаныя ведамі і досведам папярэдніх пакаленняў змогуць прынесці карысць сваёй Айчыне, свайму народу, - пад гукі студэнцкага гімна «Гаўдэамус» урачыста запаліў студэнт першага курса механічнага факультэта Нікіценка Ягор.
Ад усіх студэнтаў першага курса ўніверсітэта слова ў адказ ўзяла студэнтка першага курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Кавалёва Аліна.
Дарагія першакурснікі! Самае галоўнае – зараз вас чакаюць зусім новыя ўражанні! Непаўторныя адчуванні і эмоцыі!
Вы носіце гордае імя студэнта БелДУТ!
БелДУТ – гэта велізарны і яркі свет, у якім гарманічна спалучаюцца насычаны ведамі навучальны працэс, спорт і культура.
БелДУТ – гэта тое, што нас аб’ядноўвае!
У добры шлях, першакурснікі БелДУТ 2024 года!
Студэнцкі клуб,
прэс-служба
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter