Візіт старшыні ЦВК Ігара Карпенкі ў БелДУТ


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Васільевіч Карпенка 7 верасня 2024 года сустрэўся з грамадскім актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

23

17

15

Яшчэ будучы Міністрам адукацыі, Ігар Васільевіч планаваў наведаць БелДУТ, як сказаў ён падчас сустрэчы. 

У ходзе свайго выступу наш госць казаў пра ўсё, што тлумачыць знешнюю і ўнутраную палітыку нашай краіны, прычыны нашага ўступлення ў ШАС і падачы заяўкі на ўступленне ў  БРІКС. Распавядаў пра тое, чаму сяброўства з Расеяй з'яўляецца пытаннем развіцця і росквіту краіны.

16

Значная частка дыялогу была пабудавана вакол пытанняў прымянення абноўленага выбарчага заканадаўства пры арганізацыі выбарчых кампаній, якія прайшлі ў 2024 годзе, а таксама пытанняў падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца ў 2025 годзе выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.  старшыня ЦВК зрабіў акцэнт на падрыхтоўцы кадраў. 

Карпенка казаў пра тое, якім павінен быць будучы прэзідэнт, якім ён бачыць Прэзідэнта-патрыёта. Прывёў прыклад так званага "патрыёта", які "здалёку любіць маму і тату, а сам сядзіць за мяжой і ўхваляе ўвядзенне санкцый і ідэі вядзення на тэрыторыі краіны ваенных дзеянняў". І другі варыянт Прэзідэнта - той, які працуе на карысць краіны, ахвяруе сваім вольным асабістым часам, сваімі амбіцыямі на карысць росквіту дзяржавы.

Асноўным лейтматывам сустрэчы стаў зварот да моладзі, якая павінна разумець сваю ролю ў фарміраванні будучыні краіны.

Памылкова прынятае рашэнне ў частцы знешняй палітыкі можа абярнуцца экзістэнцыяльнай пагрозай для нас і нашай Радзімы.

19

Моладзь нашага ўніверсітэта не прапусціла магчымасці задаць пытанні старшыні ЦВК.

Іван Жаўноў, студэнт электратэхнічнага факультэта, як удзельнік форуму маладых выбаршчыкаў,  які пакінуў па яго словах толькі станоўчыя эмоцыі, & nbsp;пацікавіўся, < em>ці чакае нас нешта падобнае ў надыходзячай выбарчай кампаніі і ці магчымыя сустрэчы з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

18

Ігар Васільевіч прызнаўся, што ніводнай рабочай сустрэчы з нагоды будучай выбарчай кампаніі не было праведзена і дата не абраная. Сказаў, што гэта можа адбыцца ў любы час, і, у цэлым, усе ўдзельнікі працэсу гатовыя ўключыцца і зрабіць сваю працу. А па частцы сустрэчы з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта ён сказаў, што гэта не ў зоне адказнасці ЦВК, ЦВК не займаецца арганізацыяй сустрэч, тут ужо-як вырашаць штабы будучых кандыдатаў.

Студэнцкі актыў цікавіўся, як Ігар Васільевіч прыйшоў да пасады старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, з чаго пачынаў сваю кар'еру.

Як у былога міністра адукацыі і педагога цікавіліся & nbsp;яго ацэнкай толькі што мінулай уступнай кампаніі.

20

21

Рэктар БелДУТ Юрый Іванавіч Кулажанка падзякаваў старшыні ЦВК за гэты цікавы, сур'ёзны і адказны дыялог. 

24

Падчас экскурсіі па БелДУТ Ігар Васільевіч пазнаёміўся з некаторымі вынікамі навукова-тэхнічнай дзейнасці ўніверсітэта і з яго гісторыяй у музеі БІІЧТ-БелДУТ. Старшыня ЦВК даў высокую ацэнку практыка - і навукова-арыентаванаму падыходу ў адукацыйным працэсе. Ён адзначыў, што транспарт - гэта перспектыўная галіна, якая адыгрывае найважнейшую ролю ў знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі. БелДУТ забяспечвае кваліфікаванымі кадрамі ўсю транспартную галіну краіны.

7

8

22

10

5

11

13

14

Старшыня ЦВК канстатаваў, што ў яго выключна станоўчае ўражанне ад наведвання нашага ўніверсітэта і ад дыялогу.

–  Без такіх ВНУ, як БелДУТ, немагчыма забяспечыць тэхнічную бяспеку краіны. Прыемна, што нам удалося захаваць навукова-педагагічную школу тэхнічнага напрамку. 

 

Прэс-служба

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter