Мытныя гарызонты


На базе Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь 13 верасня 2024 года прайшло штогадовае мерапрыемства, якое ўжо сталася традыцыйным – Дзень адчыненых дзвярэй для студэнтаў першага курса спецыяльнасці «Мытная справа». 

image002

У гэтым годзе мерапрыемства называлася «Мытныя гарызонты». Адкрыць для сябе гэтыя гарызонты сабраліся студэнты з усіх універсітэтаў краіны, дзе вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Мытная справа». БелДУТ прадстаўлялі студэнты групы ГТ-1: Іван Драбянкоў, Дзмітрый Самсоненка, Мікіта Сівакоў, Ягор Сімановіч, Ягор Сакалоў і дацэнт кафедры «Мытная справа» Антон Пятроў-Рудакоўскі.

image002

Студэнтаў азнаёмілі з асновамі мытнай службы, структурай і геральдычнымі сімваламі мытных органаў, прафесійнымі традыцыямі, распавялі ім пра значнасць і важнасць мытні ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны.

Затым была праведзена экскурсія, падчас якой студэнты наведалі мытную лабараторыю дзе працуюць эксперты самага рознага профілю. Яны азнаёмілі студэнтаў з асаблівасцямі правядзення экспертызы халоднай зброі, тэкстыльных матэрыялаў, каштоўных камянёў, прадметаў мастацтва, прадэманстравалі працу спецыяльнага абсталявання для правядзення хімічных экспертыз.

28

171
171
171

Таксама ў студэнтаў была магчымасць азнаёміцца з парадкам правядзення пагранічнага кантролю ў частцы праверкі сапраўднасці дакументаў з прымяненнем спецыяльных тэхнічных сродкаў. 

image002

image002

image002

23

Асаблівую цікавасць студэнтаў выклікала паказальнае выступленне кіналагічнай службы мытных органаў.

38

171
171
171

Заключным этапам мерапрыемства з’явіўся круглы стол «Мытныя гарызонты: шлях да поспеху» падчас якога студэнты задалі шэраг пытанняў кіруючаму складу Інстытута. У сваю чаргу выкладчыкі і кіраўнікі падраздзяленняў далі наказ студэнтам на няпросты, але вельмі цікавы шлях да адкрыцця мытных гарызонтаў і дасягнення высокага ўзроўню прафесіяналізму ў справе, якую яны для сябе абралі. 

image002

Дырэктар Інстытута Уладзімір Анатольевіч Гошын уручыў усім удзельнікам падарункі і дыплом ўдзельніка.

171
171

image002

image002

Дзелячыся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства, студэнт Мікіта Сівакоў адзначыў, што паездка вельмі спадабалася і што для яго, як для будучага мытніка, гэты досвед у першыя дні першага курса навучання быў вельмі цікавы, таму што ўдалося адкрыць для сябе шмат новага, у тым ліку задачы кіналагічнай службы і мытнай лабараторыі. Таксама гэта дало магчымасць яшчэ раз пераканацца, што спецыяльнасць «Мытная справа» была абраная нездарма.

image002

Кафедра «Мытная справа» дзякуе кіраўніцтву Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь і ўсім ягоным супрацоўнікам за арганізаванае мерапрыемства!

Дацэнт Кафедры «Мытная справа» Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter