Стартаваў Тыдзень беларускай мовы ў БелДУТ


16 верасня 2024 на кафедры “Славянскія і рамана-германскія мовы” стартаваў Тыдзень беларускай мовы.

Студэнтаў чакае шэраг мерапрыемстваў: займальных гульняў, віктарын, цікавых сустрэч. Усе мерапрыемствы накіраваны на развіццё ў студэнтаў цікавасці да роднай мовы, беларускай культуры і гісторыі краіны.

Мерапрыемствы пачаліся з прывітальных слоў старшых выкладчыкаў кафедры Курловіч В.В. і Любачка Н.А..

171
171

Добрай традыцыяй стала і тое, што на Тыдзень беларускай мовы прыпадае Дзень беларускага пісьменства.

Студэнты факультэта ПГБ (гр.ПБ-11) падрыхтавалі і выступілі з прэзентацыямі на роднай мове, прысвечанымі ўзнікненню свята.

 1

4

5

Таксама прагучалі вершы на роднай мове і мілагучныя песні.

 8

7

171
171
171

Спадзяемся, што пазітыўны настрой будзе панаваць на працягу ўсяго тыдня.

Старшы выкладчык кафедры
“Славянскія і рамана-германскія мовы”
Наталля Любачка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter