Працягваецца Тыдзень беларускай мовы
- Апублікавана 19.09.2024 08:53
Роднае слова - люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча.
Доўгі шлях прайшла родная мова. І ў наш час мы адчуваем моцную сувязь з продкамі, бо менавіта яны перадалі нам праз мову пачуццё сваёй нацыянальнай годнасці, непаўторнасці, прыгажосці. Наша мова самабытная, мілагучная, песенная. Праз яе можна выразіць усе свае пачуцці і думкі. Дзякуючы майстрам беларускага слова можна пазнаёміцца з літаратурным мастацтвам і даведацца пра вытокі нашай культуры.
У рамках Тыдня беларускай мовы падрыхтавана выстава “На кніжнай паліцы”, на якой можна пазнаёміцца з творамі выдатных беларускіх пісьменнікаў. Выстава дзейнічае ў аўдыторыі 1518.
Старшы выкладчык кафедры
“Славянскія і рамана-германскія мовы”
Наталля Любачка