Адзіны дзень інфармавання для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа»
- Апублікавана 19.09.2024 22:59
19 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» з прадстаўніком Гомельскай мытні – выконваючым абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, саветнікам мытнай службы 2 рангу Караткевіч Аленай Лявонцьеўнай.
Быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму: «МЫ РАЗАМ НАЗАЎЖДЫ: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР».
У ходзе выступлення Алена Лявонцьеўна адзначыла, што тэрытарыяльная цэласнасць незалежнай Рэспублікі Беларусь, нацыянальнае адзінства нашага народа абапіраецца на лёсавызначальныя Гістарычныя рашэнні, прынятыя 85 гадоў таму. Будаўніцтва сапраўды сацыяльна-арыентаванай дзяржавы магчыма толькі ў кансалідаваным грамадстве. Умовамі захавання адзінства грамадства і дзяржавы з’яўляюцца: патрыятызм; павага і шанаванне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; кансалідацыя намаганняў і рэсурсаў дзяржавы, інстытутаў грамадзянскай супольнасці і грамадзян па рэалізацыі і абароне нацыянальных інтарэсаў; гатоўнасць грамадзяніна годна выканаць воінскі абавязак, абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; роўнасць усіх перад законам; павага канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна; сацыяльная адказнасць; Асабістая адказнасць; канструктыўны дыялог паміж грамадзянамі і ўладай; прыхільнасць традыцыйным каштоўнасцям беларускага грамадства; непрыманне любых формаў нацыянальнай, рэлігійнай дыскрымінацыі.
Завяршылася сустрэча гутаркай са студэнтамі, падчас якой Алена Лявонцьеўна адказала на іхнія шматлікія пытанні.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter