Закрыццё Тыдня беларускай мовы
- Апублікавана 23.09.2024 17:15
20 верасня прайшло заключнае мерапрыемства Тыдня беларускай мовы.
У Тыдні прынялі ўдзел не толькі беларускія студэнты, але і замежныя.
Тыдзень быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі. Усе мелі магчымасць паўдзельнічаць у віктарынах, разгадаць крыжаванкі, паглядзець і абмеркаваць дакументальныя фільмы пра дзеячоў беларускай навукі, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларускай мовы, пазнаёміцца з творчасцю беларускіх класікаў, прыняўшы ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Люблю цябе, мой родны край!” Шэраг сустрэч быў прысвечаны знаёмству з традыцыямі і звычаямі іншых краін.
На працягу Тыдня можна было наведаць выставу кніг-юбіляраў “На кніжнай паліцы”.
Кафедра “Славянскія і рамана-германскія мовы” выражае падзяку рэдактару інтэрнэт-рэсурсу Модзінай Таццяне Мікалаеўне за дапамогу ў тэхнічнай падтрымцы, афармленні матэрыялаў і творчае супрацоўніцтва з выкладчыкамі.
Старшы выкладчык кафедры “Славянскія і рамана-германскія мовы”
Курловіч В.В.