Пікавая дама або таямніца трох карт


30 верасня 2024 года студэнты першага, другога і чацвёртага курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» (групы ГТ-11, ГТ-21, ГТ-41) разам са сваімі куратарамі Антонам Пятровым-Рудакоўскім і Вольгай Пуцята наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна.

10

Нагода для гэтай экскурсіі аказалася важкай: акцёры народнага аматарскага тэатра «Гракі» Гомельскай абласной бібліятэкі – першага і адзінага бібліятэчнага тэатральнага калектыву ў Беларусі з найменнем «народны» падрыхтавалі спектакль «Таямніца трох карт» па матывах містычнай аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама».

Нягледзячы на тое, што гэтая аповесць знаёмая ўсім яшчэ з далёкіх школьных гадоў, яе новае прачытанне ў выглядзе тэатральнай пастаноўкі прымусіла пераасэнсаваць сюжэт і зразумець галоўную ісціну – азартныя гульні да дабра не даводзяць!

12

8
5
5
8
5

12

Дзякуем дырэктару абласной бібліятэкі Таццяне Забіяка, рэжысёру спектакля Аляксею Бычкову і ўсім акцёрам народнага тэатра за выдатную пастаноўку і арганізацыю мерапрыемства і зычым тэатру далейшых творчых поспехаў!

12

11

Антон Пятроў-Рудакоўскі

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter