Маштабны праект бізнес-парку


Пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» Рудзянковай І.У. студэнты архітэктурнай спецыяльнасці 3 курса (Гарбачоў Е., Ігнаценка М., Юркоў С., Паўлава Д., Панізовіч М., Козін Д.) падчас летняй практыкі стварылі чарговы шэдэўр - маштабны макет бізнес-парку ў г. Гомелі па праекце выпускнікоў БелДУТ Шытава П. і Сігуновай А. (дыпломны кіраўнік Еўстраценка А. У.).

20

Хлопцы правялі вельмі працаёмкую і карпатлівую працу па вырабе вялікай колькасці дробных дэталяў. Перыядычна сутыкаючыся з цяжкасцямі, студэнты сумеснымі намаганнямі, дружным калектывам з лёгкасцю вырашалі іх. Цяпер гэты макет упрыгожыць не адну выставачную экспазіцыю, прэзентуючы дасягненні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Віншуем аўтараў макета з завяршэннем працы і жадаем заўсёды дасягаць поспехаў у вучобе і любых пачынаннях!!!

8
8
8
8

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter