Культурнае жыццё студэнтаў-мытнікаў


Нягледзячы на шчыльны навучальны графік, неабходнасць штодня разбірацца ў перыпетыях мытнага аўдыту, дэкларавання і статыстыкі, а таксама, пачынаць рыхтавацца да пераддыпломнай мітусні, студэнты чацвёртага курса спецыяльнасці «Мытная справа» не забываюць пра сваё культурнае жыццё.

Так, 14 кастрычніка 2024 года студэнты групы ГТ-41 адправіліся з куратарам А. П. Пятровым-Рудакоўскім на канцэрт «Бітва саўндтрэкаў 1», які ўяўляў сабой дынамічнае шоу, поўнае энергіі, музыкі, танцаў і захапляльных відэа!

Стваральнікі гэтага шоу – скрыпічны дуэт «Антыкона», да якіх далучыліся танцоры калектыву «Адэпт» і шоу-балета Яўгена Якуша а таксама спецыяльная госця мерапрыемства – спявачка Анастасія Малашкевіч, вядомая па ўдзелу ў праекце «Фактар BY» і на конкурсе «Eurovision Belarus».

8

8

8

8

Гледачам удалося пагрузіцца ў свет легендаў, бітваў і прыгодаў з шэдэўрамі сусветных саўндтрэкаў: «Зорныя Войны», «Піраты Карыбскага мора», «Рэквіем па мары», «Гульня тронаў», «Гладыятар», «Кароль Леў», «Фарсаж 7», «Прафесіянал», «Тытанік», «Джэймс Бонд», «Рокі» і інш.

8

8

Таксама ўвесь канцэрт быў працяты тэмай кахання і сямейных каштоўнасцяў, што было асабліва важна ў Тыдзень бацькоўскай любові, якая праходзіць у нашай краіне з 14 па 21 кастрычніка. Але гэта былі не проста словы, справа ў тым, што ўдзельнікі дуэта Аляксандра і Мікалай з’яўляюцца мужам і жонкай і бацькамі 5-х дзяцей.

У цэлым мерапрыемства вельмі спадабалася і ўразіла і застаецца чакаць працягу шоў – «Бітва саўндтрэкаў 2»,  якое плануецца ў лютым 2025 года.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter