Адзіны дзень інфармавання для студэнтаў-мытнікаў
- Апублікавана 22.10.2024 11:35
У чацвер, 17 кастрычніка 2024 года ў рамках Тыдня бацькоўскай любові адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». Мерапрыемства праводзіў начальнік аддзела інфармацыйнай бяспекі і аўтаматызацыі мытных аперацый Гомельскай мытні Дзмітрый Васільевіч Сакоўскі для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» першага, другога, трэцяга і чацвёртага курсаў.
Падчас выступу было асабліва адзначана, што ў беларусаў сям’я знаходзіцца сярод найбольш прыярытэтных базавых каштоўнасцяў, пры гэтым моцная сям’я – гэта таксама аснова нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Напрыканцы лекцыі Дзмітрый Васільевіч адзначыў, што тое, якой будзе Беларусь заўтра, залежыць ад кожнага з нас, ад выхавання ў сям’і, заснаванага на традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцях, і менавіта ад нас залежыць тое, якую краіну мы пакінем і перададзім нашым дзецям і ўнукам.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter