Выставачны праект «Кнігі ў дар Прэзідэнту»
- Апублікавана 20.10.2024 10:25
У рамках марафону адзінства 18 кастрычніка студэнты факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій са старшым выкладчыкам Яфрэмавай Я. М. наведалі выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі «Кнігі ў дар Прэзідэнту».
Спачатку студэнтам было прапанавана паглядзець відэаролік аб самой бібліятэцы і той ролі, якую яна адыгрывае ў духоўным развіцці нашай краіны.
Затым студэнты змаглі азнаёміцца з экспанатамі, прадстаўленымі на выставе.
У цэнтральнай частцы экспазіцыі размяшчаліся дары іншых краін Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Кожная кніга ўнікальная, уяўляе каштоўнасць, большасць з прадстаўленых кніг суправаджаюцца памятнымі надпісамі. Так, напрыклад, быў прадстаўлены пазалочаны куфар з Каранам, перададзены прэзідэнтам Турцыі ў гонар адкрыцця мячэці ў нашай краіне.
Завастрылі сваю ўвагу студэнты на кнізе прэзідэнта Узбекістана, які перадаў у дар выданне беларускага класіка Якуба Коласа ў перакладзе на ўзбекскую мову.
Асобна было прадстаўлена самае храналагічна ранняе выданне (1825 г.) Беларускі архіў старажытных грамат, які змяшчае 57 дакументаў аб гісторыі, дзяржаўным ладзе беларускіх зямель у 16-18 стагоддзях.
Дзякуй вялікі арганізатарам за ўнікальную магчымасць і студэнтам за праяўленую актыўнасць.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter