Удзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»
- Апублікавана 25.10.2024 08:18
У рамках Года якасці з мэтай аднаўлення участкаў лесу, пашкоджаных моцнымі вятрамі ў ліпені 2024 года, на тэрыторыі Гомельскай вобласці праходзіць экалагічная акцыя «Дай лесу новае жыццё».
23 кастрычніка студэнты механічнага, будаўнічага і электратэхнічнага факультэтаў, выкладчыкі і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта не засталіся ўбаку і падтрымалі гэтую добрую ініцыятыву і далучыліся да акцыі «Дай лесе новае жыццё». Мерапрыемства праходзіла на тэрыторыі Васілевіцкага і Жлобінскага лясніцтваў. Так, студэнты будаўнічага факультэта прымалі ўдзел у пасадцы саджанцаў у Васільеўскім лясніцтве, а студэнты механічнага і электратэхнічнага факультэтаў у гадавальніку Жлобінскага лясніцтва рыхтавалі двухгадовыя хвоі для далейшай адпраўкі на пасадку.
Студэнтам, якія прыбылі на месцы правядзення акцыі, супрацоўнікі лясніцтваў правялі інструктаж па выкарыстанні лесапасадачнай рыдлёўкі і праведзены майстар-клас па падрыхтоўцы саджанцаў і далейшай іх пасадцы. Пасля гэтага ўдзельнікі акцый сумесна з прафесійнымі ляснічымі і валанцёрамі прыступілі да падрыхтоўкі саджанцаў і далейшай іх пасадцы. У заключэнні мерапрыемства ўсім студэнтам быў прапанаваны гарачы і смачны абед ад Васілевіцкага і Жлобінскага лясніцтваў. Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным!
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі нашага універсітэта разумеюць, што ўсе павінны праяўляць клопат да прыроды і толькі ўсе разам мы можам захаваць і ўмацаваць «зялёныя лёгкія» нашай планеты.
Намеснік дэкана па ІВР механічнага факультэта
Валерыя Падольская
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter