Курсы павышэння кваліфікацыі па тэме «Менэжмент сучаснага прадпрыемства»
- Апублікавана 25.10.2024 15:10
З 21 па 25 кастрычніка 2024 года ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі на тэму «Менэжмент сучаснага прадпрыемства».
На працягу тыдня слухачы курсаў мелі магчымасць паслухаць лекцыі, паўдзельнічаць у трэнінгах па тэмах: канцэпцыі кіравання і віды сучаснага менеджменту, метады і алгарытмы прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, лічбавыя тэхналогіі ў кіраванні, кіравання выдаткамі і фінансавымі рэсурсамі арганізацыі, псіхалогія дзелавых зносін і інш.
Слухачы адзначылі актуальнасць заяўленай тэмы, а таксама высокі ўзровень арганізацыі і правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі.
Па заканчэнні курсаў і паспяховай здачы заліку слухачам уручылі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.
Старшы выкладчык кафедры «Эканоміка транспарту»
Е. Н. Яфрэмава