Вечная слава героям
- Апублікавана 25.11.2024 17:44
Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя 81 год таму паклала канец гітлераўскай акупацыі Гомеля, якая доўжылася 829 дзён.
26 лістапада 1943 года горад Гомель быў вызвалены ад гітлераўскіх захопнікаў. Як ішлі да гэтага савецкія войскі, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу, якой цаной дасталася гэтая перамога, памятаем заўсёды і ўспамінаем у гэтыя дні яшчэ раз, прыходзячы да мемарыялаў і абеліскаў.
На Алеі Герояў прайшоў мітынг, прысвечаны вызваленню Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ушанаваць памяць герояў, якія аддалі за перамогу, Радзіму, шчаслівую будучыню сваіх нашчадкаў, прыйшлі да Алеі кіраўнікі, студэнты, курсанты і рота ганаровай варты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Прэс-служба
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter