А. А. Ерафееву прысвоена вучонае званне прафесара
- Апублікавана 16.12.2024 09:40
Па выніках экспертызы ў прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 11 снежня 2024 года вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Транспарт» прысвоена прарэктару па навуковай рабоце Аляксандру Аляксандравiчу Ерафееву.
Калектывы кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай працай і ахова працы» і навукова-даследчай лабараторыі «Упраўленне перавозачным працэсам» шчыра віншуюць Аляксандра Аляксандравіча з прысваеннем вучонага звання прафесара. Жадаюць поспехаў у навуковай дзейнасці, далейшага прафесійнага росту і натхнення для ўкаранення інавацый у транспартную галіну.
Калектывы кафедры «УЭР i АП» и НДЛ «УПП»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter