Творчасць без бар'ераў у Гомельскім абласным драматычным тэатры


Супрацоўнікі ўніверсітэта і студэнты будаўнічага факультэта па запрашэнні дзяржаўнай установы «Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі» наведалі прэм'еру спектакля па матывах п'есы Янкi Купалы «Паўлінка».

Артыстамі п'есы выступілі выхаванцы і работнікі сацыяльнага пансіяната. Выхаванцамі ўстановы з'яўляюцца дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю. Але нягледзячы ні на што – гэта людзі з яркімі, непадробнымі эмоцыямі, тымі, што любяць зносіны і творчасць.

1

3

Такія праекты дазваляюць сучаснай моладзі пераасэнсаваць тое, што адбываецца вакол, змяніць сваё меркаванне і стаўленне да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

2

6

Спектакль атрымаўся яркім, акцёрская гульня спалучалася з народнымі песнямі і танцамі, гумарам і гісторыяй кахання, а самае галоўнае шчаслівымі ўсмешкамі. Пасля заканчэння спектакля зала шчодра адарыла акцёраў доўгімі апладысментамі.

4

7

Мікалай Бандзюк,
намеснік дэкана па IВР
будаўнічага факультэта

Фота прарэктара па IВР
Сцяпана Васільева i
@gomel_region_gov

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter