Глазко Рыгор Уладзіміравіч прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні рэктарата БелДУТ


Першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Глазко Рыгор Уладзіміравіч прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

16

1

22

25

На пашыраным пасяджэнні, якое праводзіў першы прарэктар БелДУТ Юрый Генадзевіч Самадум, прысутнічаў начальнік упраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і інфарматызацыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Дубiна Юрый Уладзіміравіч.

Звярнуўшыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Рыгор Уладзіміравіч сказаў, што вельмі рады пазнаёміцца з нашым універсітэтам і яго калектывам. Універсітэт транспарту зрабіў самае станоўчае ўражанне на першага намесніка міністра. Рыгор Уладзіміравіч выказаў перакананую надзею на плённае супрацоўніцтва ў імя развіцця транспартнай галіны нашай Радзімы. Падчас выбарчай кампаніі, якая ідзе цяпер, мы ўсё яшчэ больш востра ўсведамляем сваё непасрэднае дачыненне да ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў дзяржаве. І рыхтуемся прыняць удзел у самым важным працэсе-выбары прэзідэнта краіны, каб мець упэўненасць у тым, што ўсе нашы імкненні, прафесійныя і асабістыя, будуць і далей ісці на ўмацаванне дабрабыту дзяржавы.

15

14

На парадку дня пасяджэння Савета - ушанаванне прафесара кафедры «Будаўнічая механіка, геатэхніка і будаўнічыя канструкцыі» Эдуарда Іванавіча Старавойтава, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны Указам Прэзідэнта Беларусь № 213 ад 23.05.2024 за значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

Першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый Глазко Рыгор Уладзіміравіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў узнагароду Старавойтаву  Эдуарду Іванавічу.

18

19

20

Вядучым урачыстай часткі быў студэнт групы ПС-31 Дзеркачоў Вячаслаў.

26

17

Знаёмячыся з БелДУТ, Першы намеснік міністра наведаў навучальныя аўдыторыі і лабараторыі факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак». 

8

У вучэбнай лабараторыі «Цэнтр кіравання перавозкамі» дэкан факультэта Наталля Анатольеўна Кекіш прадэманстравала высокаму госцю працэсы кіравання перавозкамі пасажыраў і грузаў з дапамогай беларускага праграмнага забеспячэння, распрацаванага канструктарска-тэхнічным цэнтрам Беларускай чыгункі, якое выкарыстоўваецца для адпрацоўкі навыкаў працы з аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання тэхналагічнымі працэсамі.

6

7

Супрацоўнікі факультэта правялі экскурсію па аўдыторыях, аформленых і абсталяваных пры садзейнічанні нашых асноўных заказчыкаў кадраў АТ «Беларуская  чыгунка» і ААТ «Гомельаблаўтатранс». 

У вучэбнай аўдыторыі кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» загадчык кафедры Сяргей Аляксандравіч Аземша пазнаёміў Рыгора Уладзіміравіча з апаратна-праграмным комплексам "MELETI" для тэставання і развіцця псіхафізічных якасцяў кіроўцаў.

5

4

3

Непадробную цікавасць высокага госця выклікалі  экспанаты музея гісторыі БIIЧТа-БелДУТ.

11

13

Рыгор Уладзіміравіч выказаў захапленне абедзеннымі заламі камбіната харчавання нашага універсітэта, асартыментам страў і іх афармленнем.

10

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Глазко Рыгор Уладзіміравіч шчыра пажадаў калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту поспехаў і правільнага выбару для таго, каб будучыня кожнага з нас і ўсёй краіны была годнай і мірнай.

12

Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Алены Белавус

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter