Сустрэча з даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь


За 25 дзён да ключавой падзеі 2025 года, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пачаўся новы этап бягучай электаральнай кампаніі-перадвыбарная агітацыя.

Кандыдаты ў прэзідэнты, іх давераныя асобы актыўна праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі.

9 студзеня выкладчыкі і супрацоўнікі БелДУТ прынялі ўдзел у сустрэчы Паўла Мікалаевіча Муравейкі, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з працоўнымі калектывамі Чыгуначнага раёна г. Гомеля у Палацы культуры «Касцюкоўка». 

5

Павел Мікалаевіч растлумачыў прысутным палітычную абстаноўку вакол Рэспублікі Беларусь. Падкрэсліў, як важна умець ацэньваць падзеі, якія адбываюцца.

Удзельнікам сустрэчы было расказана аб маючых адбыцца выбарах-найважнейшай падзеі ў жыцці дзяржавы і кожнага грамадзяніна, і падкрэслена, што зрабіць правільны выбар-задача ўсіх і кожнага паасобку. 

Прэс-служба

Фота Рудзенковай I.В.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter