Навукоўцы БелДУТ узнагароджаны кіраўніцтвам вобласці і горада
- Апублікавана 23.01.2025 17:02
Напярэдадні свята людзей навукі ўшаноўвалі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.
Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі, адбыўся 23 студзеня 2025 года. Кіраўніцтвам Гомельскай вобласці і горада Гомеля ўзнагароджаны вядучыя навукоўцы нашага рэгіёна.
Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную працу ў сістэме вышэйшай адукацыі, значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю планаў навукова-даследчых работ узнагароджаны начальнік аддзела маркетынгу навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» Патапенка Георгій Міхайлавіч.
Падзякай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокія дасягненні ў навуковай рабоце і значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту ўзнагароджаны навуковы кіраўнік НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» д.т.н. Бачкоў Канстанцін Афанасьевіч.
Падзякай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у папулярызацыю і развіццё маладзёжнай навукі ўзнагароджаны загадчык НДЛ «Кіраванне працэсам транспарціроўкі», старшыня савета маладых вучоных установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» Страдомскі Міхаіл Юр'евіч.
Прэс-служба
Фота газеты «Гомельская праўда»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter