Уладзімір Прывалаў уручыў узнагароды БелДУТаўцам у гонар Дня беларускай навукі


Напярэдадні Дня беларускай навукі і найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі краіны – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча  старшыні гарвыканкама Уладзіміра Прывалава з прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў вышэйшай адукацыі г. Гомеля. 

29

30

23

Кіраўніцтва, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікі навукова-даследчых лабараторый і студэнты БелДУТ прынялі ўдзел у сустрэчы. 

15

3

4

7

1 1
1 1
1 1
1 1
1 1
1 1
1 1
1 1

У холе Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, на базе якога праходзіла сустрэча, працавалі выставы навукова-тэхнічных дасягненняў вышэйшых навучальных устаноў горада, сярод якіх - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту з праектамі&nbsp«Аўтаматызаваная сістэма распрацоўкі энергаэфектыўных графікаў руху цягнікоў», «Хуткаўзведзеныя масты і пераправы» і выставай прац навукоўцаў універсітэта.

1

14

16

13

2

6

5

На ўрачыстай частцы мерапрыемства юбілейнымі знакамі ў гонар 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Ганаровымі граматамі, падзякамі і прэміямі гарвыканкама ўзнагароджаны навуковыя дзеячы, а таксама студэнты, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучобе.

Юбілейным знакам у гонар 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнагароджаны загадчык кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту», доктар тэхнічных навук, прафесар Шыманоўскi Аляксандр Алегавiч.

24

Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта узнагароджаны загадчык кафедры «Электратэхніка» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», кандыдат тэхнічных навук Галушка Віктар Мікалаевіч.

25

Падзякай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджана намеснік дэкана механічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, старшы выкладчык кафедры «Лакаматывы» установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» Падольская Валерыя Мiкалаеўна.

26

Прэміяй Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта узнагароджана студэнтка 3-га курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак»  установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» Цыкуненка Ганна.

27

28

У святочным канцэрце прыняла ўдзел старшыня прафкама студэнтаў БелДУТ Ганна Краснiк.

Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Алены Белавус

»

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter