Сустреча з дырэктарам IПКiПК у Студэнцкім гарадку
- Апублікавана 03.02.2025 11:14
У інтэрнаце № 1 студэнцкага гарадка прайшла сустрэча студэнтаў механічнага факультэта разам з дырэктарам IПК Зянкевiчам Аляксандрам Георгіевічам.
Аляксандр Георгіевіч распавёў аб працэсе і мэтах павышэння кваліфікацыі ў перыяд працоўнай дзейнасці і магчымасці атрымання дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі. Перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі і павышэнне кваліфікацыі дае магчымасць кожнаму студэнту атрымаць высокі ўзровень ведаў і ўменняў для дасягнення пастаўленых мэтаў у працоўнай дзейнасці.
Студэнты механічнага факультэта інтэрната №1 падзякавалі Аляксандру Георгіевічу за актуальную інфармацыю і выніковую гутарку!
Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ»
Шкараедаў Дзмтрый