За шчасце народа, за мір і свабоду
- Апублікавана 22.02.2025 14:51
Вялікі святочны канцэрт, прысвечаны ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны, прайшоў у абласным грамадска-культурным цэнтры напярэдадні свята 23 лютага.
Адным з вядучых канцэрта быў старшына Уладзіслаў Белякоў - курсант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гарантам бяспекі і незалежнасці нашай краіны, упэўненасці ў заўтрашнім дні назваў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў бацькоў, братоў, мужоў, сыноў, якія прайшлі суровую службу ў войску.
Рота ганаровай варты БелДУТ бездакорнай выпраўкай і зладжаным пляц-канцэртам суправаджала цудоўныя нумары выступленняў на сцэне.
Маштабную тэматычную выставу прадставіў ваенна-транспартны факультэт БелДУТ у холе АКЦ.
Прэс-служба
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter