Вахта Вечнай Памяці ля Вечнага агню
- Апублікавана 22.02.2025 13:53
На плошчы працы каля Вечнага агню адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак, прысвечаная Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТ.
Рота ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта БелДУТнесла вахту, аддаючы даніну Памяці абаронцам Айчыны. Памяці, якая таксама вечная ў сэрцах беларусаў, як і яе сімвал-Вечны агонь.
Слова ад імя маладых вайскоўцаў трымаў малодшы сяржант Махаеў Аляксей, курсант ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ.
Прэс-служба:
Таццяна Модзiна,
фота Алены Белавус